Иронический наблюдатель (vadim_i_z) wrote,
Иронический наблюдатель
vadim_i_z

Руска-беларускі слоўнік (пад рэд. Андрэя Александровіча), 1937 год

Выклаў на торэнты яшчэ адзін дакумент эпохі. З прадмовы рэдактара:

     Беларускія буржуазныя нацыяналісты, контррэволюцыйныя нацдэмы ў сваіх інтэрвенцкіх мэтах, стараючыся адарваць БССР ад магутнага Совецкага Саюза, праводзілі шкодніцкую работу на ўсім фронце соцыялістычнага будаўніцтва.
     У сваіх азвярэлых формах барацьбы ў галіне мовазнаўства нацдэмы перакрылі апрычнікаў часоў жудаснай царскай рэакцыі. Паланізуючы мову, нацдэмы засмечвалі яе архаізмамі, мёртвымi словамi, словамі, штучна створанымі па нацыяналістычнаму тыпу. Нацдэмы вялі барацьбу за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак рабочага класа, працоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы пролетарскага iнтэрнацыяналізма, вялi барацьбу супроць слоў, народжаных рэволюцыяй, супроць слоў, аднародных з рускай мовай, стараючыся зрабіць беларускую мову незразумелай, затрымаць беларускі народ у цемры, каб прадаць яго на рабства раз'юшанаму фашызму.
     Беларускі народ пад баявым кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б выявіў заклятых ворагаў, бязлітасна разграміў iх на мовазнаўчым участку, як i на ўсім фронце соцыялістычнага будаўніцтва.
     Беларускi народ у сваім гістарычным пісьме да Вялікага Сталіна з любоўю і гордасцю заяўляе аб трыумфе беларускай соцыялістычнай культуры, аб росквіце беларускай мовы:
               Беларускую мову трымалі ў загоне,
               Каб народ не пазбыў нематы i бяды.
               3 намі гэтаю мовай гавораць сягоння 
               Маркс, і Энгельс, і Ленін, і ты, правадыр.
               Мы расцілі яе клапатліва, надзейна,
               За яе правялі мы з нацдэмамі бой.
               I даступнымі сталі нам Пушкін і Гейне,
               Руставелі і Горкі, Бальзак і Талстой.
               Гэтай мовай друкуюцца кнiгi,, газеты,
               У мільёнах ідуць у сяло, ў гарады.
               Гзтай мовай пісьменнікі нашы, паэты 
               Табе славу пяюць, дарагі правадыр.

     Шлях росту i росквіту беларускай мовы расчышчаны ад ворагаў народа. Але барацьба яшчэ не закончана. Ворагі народа ўсімі сіламі і сродкамі будуць імкнуцца шкодзіць нашаму непераможнаму доступу наперад. Таму класавая пільнасць на гэтым участку ідэалагічнай работы, як i на ўсім фронце будаўніцтва соцыялізма, павінна быць асабліва вострай. З большэвіцкай непрымірымасцю мы павінны з корнем знішчаць любую спробу ворага шкодзіць буйнаму росквіту шчаслівага жыцця нашай соцыялістычнай радзімы.
     Па дырэктыве ЦК КП(б)Б Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы Акадэмii навук БССР склаў гэты руска-беларускі практычны слоўнік.
     Слоўнік разлічан на партийны, комсамольскі, фабрычна-заводскі, калгасны актыў i школу.

Tags: СССР, словари
Subscribe
promo vadim_i_z august 4, 2016 08:18 42
Buy for 100 tokens
ПРЕДИСЛОВИЕ ПУБЛИКАТОРА В одном из эпизодов повести Анатолия Рыбакова «Кортик» (время действия – начало двадцатых годов прошлого века) участники школьного драмкружка выбирают пьесу для постановки. – «Иванов Павел», – предложил Слава. – Надоело, надоело! – отмахнулся Шура. – Избитая,…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments