Стральцоўскі фэст
Антон Рудак
![]() | на пагоркі над сонным дняпром апускаецца шэрань агітатар насвіствае чысцячы свой пісталет спіце доктар турбін заўтра ў горад увойдзе бандэра ваш навостраны скальпель прыдасца яму на стале эпідэмія голад аблога паморак халера у паўцемры нявыспаных сэрцаў палаюць агні спіце лепей цяпер бо агора шчэ пойдзе наперад хто паверыць што смерць паміж іх на чале на кані камісары даўно зарадзілі свае рэвальверы барыкады трымцяць у чаканні далёкай вясны пад ударамі новых аўрор адчыняюцца дзверы налятаюць вятры і ўрываюцца ў вашыя сны не пакутуйце хворы мы вам павялічылі дозу вашы раны і траўмы яшчэ вас паклічуць на біс рэвалюцыю докторе трэба рабіць пад наркозам натуральна калі яе ўвогуле варта рабіць |
![]() | Альберт Эйнштэйн, прафесар Белдзяржуніве выходзячы з лабараторыі на падворак каля ф запальвае цыгарэту і заляцаецца да студэ Дзяўчаты зь яго сьмяюцца: вось чорт кудл як апантаны. Альберт ужо размаўляе амаль без акцэнту, хоць піша канспекты лацінкай. Нядаўна, між іншым, прасіў прэзідэнта пр Здавалася, што дамовіліся. Аказалася - н празь некалькі дзён па тым прэзідэнт зас Вось непрыемнасьць. А ў Менску тым часам канец неспакойных т Альберт са студэнтамі зьбег замест лекцы і кожны сьмяецца, як быццам ня ведае, шт як быццам гэта сакрэт за сямю пячаткамі. І толькі Эйнштэйну насамрэч усё абыякава, ці тут ці ў Берліне загінуць - хоць шане А хтосьці абавязкова ўспомніць, а як і н Сур’ёзна, якая розьніца. Усё адно. Бо ўсё адносна. |

