March 15th, 2020

Кубоид Мориса Эшера

Як Змітрок Бядуля напісаў пра Мікіту Зноска

     У 1930 годзе часопіс "Наш край" апублікаваў у здвоеным №7-8 нарыс “Менск у дні белапольскай эвакуацыі. 10-га i 11-га ліпня 1920 г.”, падпісаныя ініцыяламі "З. Б. ". Аўтара вызначыць нескладана — так па этычных меркаваннях падпісаўся у сваім выданні галоўны рэдактар часопіса Змітрок Бядуля.
     Нарыс найцікавейшы, пра яго пагаворым асобна. А пакуль толькі адзін фрагмэнт.


     
     Вам гэта нічога не нагадвае? Вядома ж, вось гэта:
    
     НАЧАЛЬНІК. Ваша фамілія?
     МІКІТА. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.
     НАЧАЛЬНІК. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?
     МІКІТА. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў, — мяне, меджду протчым, грабілі — фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі...
     НАЧАЛЬНІК. Не загаварывайце зубоў, а кажэце праўду.
     МІКІТА. Праўду кажу, ваша чырвонасць, — даліпан, я не грабіў, меджду протчым.
     СПІЧЫНІ. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маемасць з кватэры таварыша Боршчыка.
     МІКІТА. Э! так бы і сказалі, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».
     СПІЧЫНІ. Паложым, гэта таксама грабёж.
     НАЧАЛЬНІК. I што далей было?
     МІКІТА. Нічога. Там у нумары, куды я зносіў рэчы, сядзелі нейкія маладыя, меджду протчым, мусьі ў форме і нейкія маладыя, меджду протчым, мамзэлі без формы ды выпівалі пазнанскі лікер.
    
     Калі я чытаў "Тутэйшых", то здагадваўся, вядома, што многія рэаліі ў п'есе дакументальны, але каб настолькі… Мабыць, рабаванне "грамадзяніна Боршчыка" было настолькі вядомым у горадзе фактам, што яго палічылі патрэбным згадаць адразу два выдатных беларускіх пісьменніка. І, дарэчы, Бядуля збольшага рэабілітуе купалаўскага персанажа: яго прататыпа сапраўды вымусілі ўдзельнічаць ў рабаванні.
     Вельмі цікава.
     Ці гэта я адкрыў Амерыку і апісанае супадзенне даўно вядома?
     Эх, трэба працягваць пісаць і напісаць нарэшце даўно пачаты краязнаўчы каментар да п'есы Янкі Купалы!
    
Ілюстрацыі 

Дом Баршча. Злева бачны гарадскі сквер, направа сыходзіць Архірэйскі завулак.
Collapse )

На здымку 1943 гады "вадакачка" (на самай справе воданапорная вежа), каля якой стаяў прафесар Спічыні. А злева, праз дарогу, руіны дома Баршча.
Collapse )

Гасцініца "Парыж", у якую "па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў рэчы" Мікіта. Злева ўсё той жа гарадскі сквер.
У якую гасцініцу ля чыгуначнага вакзалу насіў рэчы яго прататып, назаўжды застанецца таямніцай ...
Collapse )
 
promo vadim_i_z august 4, 2016 08:18 50
Buy for 100 tokens
ПРЕДИСЛОВИЕ ПУБЛИКАТОРА В одном из эпизодов повести Анатолия Рыбакова «Кортик» (время действия – начало двадцатых годов прошлого века) участники школьного драмкружка выбирают пьесу для постановки. – «Иванов Павел», – предложил Слава. – Надоело, надоело! – отмахнулся Шура. – Избитая,…