?

Log in

No account? Create an account
Столетье, лучшее для историка
Не плыви по течению. Не плыви против течения. Плыви туда, куда тебе надо
Сентябрь 16, 2019 
Кубоид Мориса Эшера

     Ня так даўно ў Менску пачаў працаваць нанава абсталяваны і пашыраны Інстытут фізычных мэтодаў лячэньня НКАЗБ.
     Пад інстытут адведзены новы спэцыяльна пабудаваны будынак на вул. Валадарскага. Інстытут абсталяваны паводле апошніх дасягненьняў тэхнікі фізіятрыі. Покуль у інстытуце ёсьць аддзяленьні: электралячэбнае, сьвятло-цяпло-лячэбнае, вадалячэбнае, мэханатэрапіі, гразя-лячэбнае і рэнтгенаўскі габінэт. Вызначаны да організацыі: інголятары і радыевае аддзяленьне.
     Вадалячэбніца ў новым будынку пачне працаваць у сярэдзіне лета, а грязялячэбніца некалькі пазьней. Інстытут мае добра абсталяваныя дасьледчыя габінэты і лябораторыі (газаабмен, плетызмографія, мікрофотографія, мікрохэмія, гістолёгія і г. д.). Пабудавана экспэрымэнтальная лябораторыя, дзе рад лячэбных мэтодаў будзе правераны і вывучаны спачатку на жывёлах. Пры інстытуце ёсць дыспансэр і стацыянар нэўролёгічны і ортопэдычны з опэраційнай. З восені г. г. мяркуецца адчыненьне дзіцячага нэўтролёгічнага стацыянару.
     Апрача гэтага, у інстытуце будуць, а часткова ўжо практыкуюцца, колектыўныя мэтоды лячэньня: кварцавая амбуляторыя; корэгіруючая гімнастыка, колектыўны спосаб лячэньня дэфэктаў мовы, інголяторый ды інш.
     Сярод абсталяваньня, у якасьці рэдкіх у СССР апяратаў, вызначаюцца і хроноксімэтр, гіганцкі душ-масаж ‒ вядзяны і паветраны, кінэта-тэрапэўтычная, моторная і сьцябаючая ванны. У задачы інстытуту ўваходзіць: змаганьне з прамысловымі і сельскагаспадарчым траўматызмам, з рознымі профэсіянальнымі і соцыяльнымі хваробамі, — гэта па лячэбнай лініі, а на лініі профіляктычнай оргзнізацыя мерапрыемстваў змаганьня з пакрыўленьнямі хрыбта ў дзіцячым узросьце. з рахітам, замацаваньне нэрвовай сыстэмы, навуковы падлік фізычных фактараў і г. д.
     У плян працы інстыітуту ўваходзіць — цесная сувязь з'вытворчасьцю з піонэрскімі лягерамі, хуткая організацыя дапамогі колгасам. У галіне навуковай працы Інстытут мае на мэце заняіцца падрыхтоўкай да двух міжнародных зьездаў: па нэўролёгіі (Бэрн) і фізіотэрапіі (Льеж) Програмнай тэмай апошняга зьяўляецца хроноксімэтрыя — навейшы мэтод электроўзбудзімасьці. якая дазваляе даваць раней дыягноз хваробе. Хроноксімэтрычны Інстытут займаецца ўжо некалькі год і зьяўляецца піонэрам свае справы ў СССР. Апрача гэтага, Інстытут зыўляейца вялікай базай для кадраў БДзУнів (нэўротолёгіі, фізыятрыі, ортопэдыі), у справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спэцыялістых і навуковых працаўнікоў.
     Ӏнстытут наладжвае сувязь з курортазнаўчай справай у Беларусі, знаходзіць спосабы падліку вынікаў курортнага лячэньня.

Иллюстрации
Здесь в подписи опечатка: в названии метода переставили буквы, нужно писать дарсонвализация.
иллюстрацияСвернуть )

иллюстрацияСвернуть )

Upd А вот как всё начиналось:

читайтеСвернуть )
 
promo vadim_i_z август 4, 2016 08:18 50
Buy for 100 tokens
ПРЕДИСЛОВИЕ ПУБЛИКАТОРА В одном из эпизодов повести Анатолия Рыбакова «Кортик» (время действия – начало двадцатых годов прошлого века) участники школьного драмкружка выбирают пьесу для постановки. – «Иванов Павел», – предложил Слава. – Надоело, надоело! – отмахнулся Шура. – Избитая,…
This page was loaded окт 19 2019, 9:10 am GMT.