June 8th, 2018

Кубоид Мориса Эшера

1929. Як мог бы працаваць Беларускі ўніверсітэт

«Зьвязда», 4 верасня 1929. “БДУ перад новым навучальным годам”
     У гутарцы з нашым супрацоўнікам рэдактар БДУ праф. Пічэта заявіў:
     — У новым навучальным годзе БДУ значна пашырае сваю работу. Адкрываюцца псыхалёга-пэдалёгічнае аддзяленьне Пэдфаку і хэмічны факультэт. Пэдфак рэарганізаваны. Сёлета: на Пэдфак прымаліся толькі асобы, якія скончылі пэдтэхнікумы, або тыя, што здалі іспыты за курс пэдтэхнікумаў.
     Агульная колькасьць студэнтаў павялічылася ў сувязі з павышэньнем нормы прыёму. Так, на першы курс Мядфаку замест 100 студэнтаў будзе прынята 150, на Пэдфак — 276 і г. д. З прычыны гэтага да адкрыцьця ўнівэрсытэцкага гарадка, унівэрсытэт будзе перажываць вялікія труднасьці. з памяшканьнямі.
     Праўленьне БДУ вылучыла спэцыяльную камісію, якой даручана правесьці рад мерапрыемстваў па ўшчыльнёньні работы факультэтаў. Мяркуецца перавесьці ўсю работу БДУ на дзьве зьмены. Частка аўдыторый рабфаку ў вячэрні час будзе скарыстана для агульна-унівэрсытэцкіх патрэб. Намячаецца перавод на дзьве зьмены апарату праўленьня.
     Праектуецца пераход БДУ на непарыўны навучальны тыдзень з вызначэньнем аднаго дню адпачынку для кожнага факультэту альбо аддзяленьня.
Collapse )

«Зьвязда», 15 жніўня 1929. “Ці ня час пасьледваць добраму прыкладу”
     Газэта «Экономическая Жизнь» за 30-ае ліпеня г. г. паведамляе, што ў Ламаносаўскім інстытуце адменены заліковыя сзсіі і залікі прымаюцца прафэсураю на працягу ўсяго году. Нам здаецца, што гэта мерапрыемства вельмі важнае і заслугоўвае таго, аб пераняць яго і нашым ВНУ;
     Што мы зараз маем?
     У нашых ВНУ ўвосень, увясну абвяшчаюцца заліковыя сэсіі. Пад час заліковых сэсій заняткаў няма. Нават, яшчэ доўга да афіцыйнага пачатку заліковай сэсіі заняткі ідуць ненармальна, бо студэнцтва перад сэсіяй узмоцнена рыхтуецца да залікаў. Гэта штучна скарачае навучальны год.
     Далей...
Collapse )
promo vadim_i_z august 4, 2016 08:18 62
Buy for 100 tokens
ПРЕДИСЛОВИЕ ПУБЛИКАТОРА В одном из эпизодов повести Анатолия Рыбакова «Кортик» (время действия – начало двадцатых годов прошлого века) участники школьного драмкружка выбирают пьесу для постановки. – «Иванов Павел», – предложил Слава. – Надоело, надоело! – отмахнулся Шура. – Избитая,…